|
|
|
для тех, кто слушает стихи Валянцiн (09.02.1930 - 15.02.2009) |
mp3 |
||
mp3 |
* * *
Дзве мовы у мяне.
Абедзве - чараўнiцы.
Как в двух родных сестер,
В обеих я влюблён.
Дзве мовы у мяне -
Как два крыла у птицы,
Дзве мовы у мяне -
Как свет из двух окон.
Дзве мовы у мяне
Дзве родныя дубровы.
Источники мои -
Крынiца и родник.
Звучит родная речь,
Як рэха роднай мовы,
У гуках мовы роднай -
Звучит родной язык.
Дзве мовы у мяне -
Жыцця майго асновы.
Мне iх не раз'яднаць,
Як рэчыва крывi.
Они слились во мне
Ў паток адзiнай мовы,
Адзiнай мовы
Братства и любви!
..^..
УСПАМIН
На маразы бярэцца -
аж крэкча плот стары.
Смалiстых дроў бярэмца
нясе з двара стары.
Паленцы ў снезе шызым,
з каростаю зямлi.
Чароўным садам шыбы
бялютка зацвiлi.
Ля грубкi грукнкць дровы,
i, быццам у бары,
пачуеш пах здаровы,ў
гаркавы пах кары.
Падтопка - нiбы порах.
Ў лучыне сонцы спяць!
Агонь палае спора,
Хоць дровы i сiпяць.
Стары закурыць файку,
прачысцiўшы чубук.
I бузе слухаць байку
пяцiгадовы ўнук.
Пра тое, як асiлак
ды змiя перамог,
як смерць людзей касiла,
нiбыта той мурог.
А людзi, нiбы травы,
ўставалi зноў i зноў...
Даўно растаў гаркавы
дымок смалiстых дроў.
Даўно няма старога -
каторая зiма!..
Ад домiка старога
i комiну няма.
Ён з даваенным Мiнскам
пайшоў у небыццё...
Ды дзесьцi блiзка-блiзка
жывы агонь заблiскаў -
мне дорыць жмепню iскраў
мiнулае жыццё.
На трубы батарэi
як пакладу далонь -
здаецца, пальцы грэе
той трубачкi агонь.
I хоць парою млосна,
уся душа ў слаце, -
на шыбах сад дзiвосны
цвiце, цвiце, цвiце.
Няхай зiма бярэцца
за ўнука усур'ёз -
агнiстых дроў бярэмца
дзядуля мне прынёс.
I зноў усё па сiлах,
i крочу за парог,
нiбыта той асiлак,
што змiя перамог.
..^..
всё в исп. В. Луцкера