|
|
для тех, кто слушает стихи Янка |
mp3 |
||
mp3 |
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Цi завылi ваукi, цi заенчыу вiхор, Цi запеу салавей, цi загагала гусь, - Я тут бачу свой край, поле, рэчку i бор, Сваю матку-зямлю - Беларусь. Хоць гарыста яна, камянiста яна, Вераб'ю па калена, што сею, расце, Дый люблю ж я яе, шкада хаткi, гумна: О, такiх няма, мусiць, нiдзе! З саламянай страхой мая хатка, гумно; Непачэсна, што прауда, вiднеюць яны, Дый на iх жа сваёй клау рукой бервяно I зямлю раунавау пад званы! З саламянай страхой мая хатка, тачок! Многа чутак наводзяць i дум на душу; Я у сне бачу iх, помню кожны разок I у сэрцы, як веру, нашу. Хатка сведкай была, як пазнау божы свет; З хаткi бегау да школы вучыцца чытаць; Пры лучыне не раз гаварыу казкi дзед; У двор з хаткi хадзiу зарабляць. У тачок збожжа, сена я клау кожны год; У iм першы раз Зосi сказау, што люблю... У iм з дзеткамi после збiрау умалот I цяпер пры iм лазню таплю. А хоць гора зазнау, знiкла доля навек, Зося парыць зямлю, у свет дзецi пайшлi, - Тут жа неяк прывык да усяго чалавек, Прырос неяк, як корч да зямлi!... Тут усякая рэч як гавора з табой: I крывая бярозка, i столетнi дуб, Снег халоднай зiмой, траука летняй парой, I асвер, i абцiснены зруб... А бурлiвы ручай i зялёненькi сад! - Хоць, брат, сэрца аддай i душу хоць аддай!.. Сам садочак садзiу гадкоу дваццаць назад, А цяпер жа вялiкi, як гай! З садам гэтым я зжыуся, як з хаткай сваёй; Знаю, колькi з яго маю яблык i слiу; Ночак шмат скаратау у iм з Зосяй дауней, Шмат чаго у iм я пераснiу! Ой, бывала, як сонейка блiсне вясной, То ж то рай, далiбог! - захлiпаецца дух, - Як на усе на лады, на садок увесь той Засвяргоча рой птушак-пяюх! Тут кукуе зязюля, цi шмат пражыву; Там чырыкае шпак, там пяе салавей; Тут крычаць вераб'i i клююць крапiву; А на усё сонца грэе цяплей i цяплей!.. Цяпер глянь, брацце, вокам на поле, на луг, На свiнец-сенажаць, на вузкiя шнуры, Дзе свiстала каса, бараюбанiу дзе плуг, Дзе з зары працавау да зары. Тут даугi-даугi шнур зелянее з аусом; Блiжэй гонi адны, на iх бульба у шар; А там далей даугi шнур вiднее з жытцом; А там голы, як бубен, папар. Пасяродку ауса галавiсты лянок Зелянее, iнакш адбiвае сабой; Там вусаты ячмень, а там далей на бок Ад ячменю - дзiрванчык з лазой. Ды i што гаварыць - дзе я толькi гляджу, Бачу родненькi край, сваю матку зямлю; Тут i людзi... ат... што!... аб iх после скажу... Долi iх надта ж я не люблю! А вось як не любiць гэта поле, i бор, I зялёны садок, i крыклiвую гусь!.. А што часам тут страшна заенча вiхор, - Гэта ёнк, гэта крык, што жыве Беларусь! ..^.. ПАЯЗДЖАНЕ Распаўзлася па абшары Сцюжным пухам, сцюжнай марай Папаўзуха-завіруха - Злога духа злыбядуха. Ў полі дымна, ў полі цёмна, Беспатольна і заломна, Ні пуціны, ні упыння, Як у вечнай дамавіне. Як у моры, ў белым снегу, Без днявання, без начлегу, Ў бездарожжа, ў беспрыстанне Едуць, едуць прыязджане. Едуць, едуць, ані следу, Ні праслуху, ні прагледу, Ні прасвету, ні надзеі, - Ўсё ў зацьмішчы, ўсё ў завеі. Папаўзуха-завіруха Шэпча, шэпча штось да вуха Аб музыцы-дудаграі, Аб пшанічным караваі. Снежным надзячы начлегам, Пасыпае сном і снегам, Лазам лезе ў сэрца, ў вочы, Зазірае патарочай. Маладога к маладусе, Свата к свацці-пасядусе, Да закосніцы закосню Жах прытульна прыкаросніў. Прытуліліся, як дзеці, Як галубкі на рассвеце, Як нішто ні знаць, ні ведаць, І ўсё едуць, едуць, едуць. А над імі збеядуха, Папаўзуха-завіруха, Снежнай хустаючы вехай, Захліпаецца ад смеху. 1918 ..^..
всё в исп. В. Луцкера